Крамбамбуля - Абсэнт

Pardon, je ne parle pas français Кавярня, прыцемкі, абсэнт... Мігціць наперадзе расстанне, І свечка на стале згасае. Учора ці сёння, Яшчэ ці ўжо. Растуць парасоны Пад цёплым дажджом. Усё летуценна, І веры няма сабе. Усё нерэальна, Нібыта ў сне: Начная кавярня, Агні ў вакне І водар растання, Палынны напой — абсэнт. Усё у жыцці не назаўжды. Праходзяць летнія дажджы. Усё мінае, ўсё знікае, Тугою зменіцца каханне. Французы кажуць: c’est la vie. Я буду жыць, і ты жыві. Запомнім мы кавярню гэту І пах расстання
Back to Top