І рэк, і азёраў мы маем зашмат,
А мораў няма, акіянаў няма.
А мне дык нічога - а быў чалавек,
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.
Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут,
Але ў карабельны пайшоў інстытут,
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.
Хадзіў ён, хістаўся па цвёрдай зямлі,
Нібыта па хісткім ідзе караблі,
А мора не бачыў - гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.