Спецыялізаваная зала для скачкоў на батуце з’явіцца ў Віцебску ()
У абласным цэнтры пачалося грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб’екта «Спецыялізаваная зала для скачкоў на батуце ў Віцебску». Тэндар на яго распрацоўку выйгралі спецыялісты «Віцебскграмадзянпраекта». Месца, дзе збіраюцца узвесці спартыўную залу, вызначылі на свабоднай ад забудовы тэрыторыі ў цэнтры горада – побач з перакрыжаваннем праспектаў Маскоўскага і Перамогі. Новую арэну будзе адрозніваць функцыянальнасць, надзейнасць і даўгавечнасць.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017