«Вялікая дачка вялікага бацькі». Марзалюк аб княгіні Сафіі Вітаўтаўне і яе ролі ў гісторыі

Сёння пойдзе размова пра вялікую дачку вялікага бацькі. Пра дачку Вітаўта Вялікага Сафію. Часцей пішуць пра яе бацьку Вітаўта Вялікага, самага магутнага і ўплывовага ўладара Усходняй і Цэнтральнай Еўропы другой паловы XIV – першай трэці XV стагоддзяў. Пра яго дачку, Сафію, Соф’ю, можам смела і пэўна сцвярджаць – вялікая дачка вялікага бацькі! Яна грала, без перабольшвання, вельмі важную ролю ў гісторыі Маскоўскай Русі XV стагоддзя.
Back to Top