ВЕРНІКІ супраць камуністаў, рэж. Ягор Сурскі, Беларусь, 2017 г.

За савецкім часам людзі абміналі пытанне, хто вернік, а хто не. Ведалі, што старыя некуды хадзілі. Менавіта так і вызначалася сфера рэлігійнага жыцця ў пасляваенны савецкі час. Бабуля магла патаемна хрысціць унука, пра што не ведалі бацькі. Гэта адбывалася ўжо пасля таго, як святары зведалі наўпроставы пераслед, а шматлікія святыні былі закрытыя і проста знішчаныя. Ваяўнічая антырэлігійная прапаганда закрывала пытанне веры яшчэ ў зародку, калі, пачынаючы са школы, любая праява рэлігійнасці ганілася і высмейвалася. Для тых, хто займаў пасаду, сітуацыя была яшчэ больш складанаю. Нягледзячы ні на што, хоць і ўпотай, людзі захавалі веру і зрабіліся сведкамі адраджэння царквы ўжо ў часы гарбачоўскай перабудовы. Гэтымі гісторыямі змагання і моцнага трывання ў веры за савецкім часам мы прагнем падзяліцца з вамі ў дакументальнай стужцы “Вернікі“. Лёс чатырох герояў фільму (а гэта званар і царкоўны стараста з палескай вёскі Востраў; вясковая настаўніца з Валожыншчыны; актывіст у справе вяртан
Back to Top