Маёнтак Свержань -2: Род Радзівілаў. Помнік Леніну за ўдзел у вайне 1812 🧐/ Вандроўкі па Беларусі
Працягваем нашы вандроўкі па Беларусі. Сёння другая частка нашага падарожжа па вёсцы Новы Свержань, што знаходзіцца побач з горадам Стоўбцы (першая частка: ). У гэтай частцы паразмаўляем пра гісторыю мястэчка Новы Свержань, пра ўзнікненне Свержаньскай мануфактуры, якая стала адным з першых падобных прадпрыемстваў на беларускіх землях, а таксама пра баі пад Новым Свержанем падчас вайны 1812-га года і незвычайны лёс помніка яе ўдзельнікам, які калісьці тут знаходзіўся.
Свержань знаходзіўся на перакрыжаванні буйных гандлёвых шляхоў, меў порт на рацэ Нёман і на працягу 16-17 стагоддзяў на гэтым месцы сфарміравалася мястэчка. Яно мела 5 галоўных вуліцаў, склады тавараў, вялікія крамы, багатыя кірмашы – усё гэта прываблівала купцоў з усёй Рэчы Паспалітай ды не толькі. Але гісторыя мястэчка не была такой ужо простай: падчас Паўночнай вайны пачатку 18-га стагоддзя мястэчка было спаленае ўшчэнт войскамі шведскага караля Карла 12-га. Прайшоў час, і Свержань быў адноўлены. І немалую ў гэтым
1 view
306
81
3 years ago 00:08:17 1
Маёнтак Свержань -2: Род Радзівілаў. Помнік Леніну за ўдзел у вайне 1812 🧐/ Вандроўкі па Беларусі
3 years ago 00:10:11 1
Маёнтак Свержань -1: ВКЛ, Род Радзівілаў, Нёманскі гандлёвы шлях/ Гісторыя старажытнай Беларусі