Урок памяці з нагоды 80-годдзя трагедыі ў Хатыні ў гімназіі №3 Віцебска ()

22 сакавіка па ўсёй краіне ўзгадваюць трагедыю вёскі Хатынь, якая была спалена разам з жыхарамі 80 гадоў таму. У школах прайшлі ўрокі памяці. У гімназіі №3 горада Віцебска імя Пушкіна актыўна займаюцца даследчай работай. Тут створаны Музей былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Урок памяці для старшакласнікаў наведаў намеснік пракурора Віцебскай вобласці Ігар Белавусаў. Размова ішла пра новыя факты, якія раскрыліся падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. © Тэлерадыёкампанія «Віцебск» 2023
Back to Top