ШЧАСЛІВЫЯ ЛЮДЗІ ў беларускай глыбінцы рэж. В. Кіпель, Беларусь, 2014 г дакументальныя фільмы, Белсат

На свеце яшчэ існуюць Богам забытыя месцы, дзе людзі жывуць у ізаляцыі, практычна не падтрымліваючы ніякіх кантактаў з вонкавым светам. Але ў Беларусі, інтэграванай у цывілізацыйныя працэсы, такіх месцаў практычна не засталося. Таму стваральнікі фільму зацікавіліся сямʼёй у Расонскім раёне, на мяжы з Расеяй, якая пасялілася ў глыбі лесу і жыве без электраэнергіі, сувязі, амаль без грошай ды іншых атрыбутаў сучаснага жыцця. Фестывалі: – Удзел у конкурснай праграме міжнароднага фестывалю Cinema du reel (Парыж, Францыя 2015). – Удзел у конкурснай праграме міжнароднага фестывалю Miradasdoc (Гуля дэ Ісора, Канарскія астравы, Гішпанія 2015). Дакументальны фільм “Шчаслівыя людзі“ ў беларускай глыбінцы рэж. Віктар Кіпель,, Беларусь 2014 г. 🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: @belsat_doc Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК –
Back to Top