Хатнія кіўбаскі (Кулінарная спадчына Браслаўшчыны)

“Дома мы робім свіную каўбаску і ў яе склад дадаем ялавічыну. А да святаў дадаем кураціну, свініну, ялавічыну. Мяса перакручваецца (усё па кілаграме бярэцца) потым дадаюцца ўсе спецыі (соль, перац), шклянка вады, цукар. Кіўбаскі атрымліваюцца як сардзелечкі свіныя. У мяне ў мясасечцы ёсць на чатыры, ёсць на два нажы. І вось менавіта праз два атрымліваюцца такія кавалачкі, не пераціснутыя нажамі, – гэта для свіных каўбасаў”. Гатуем кіўбаскі разам з Алінай Выжыкоўскай. А дапамагае ёй Антон Варэнік.
Back to Top