Дакладна невядома, калі ўзнік гэты рэцэпт, але ёсць легенда, што карані стравы — ірландскія, а да яго стварэння прыклаў руку сам Святы Патрык.
Насамрэч курынае мяса ў даўніну даставалася багацеям. Вырашыў князь піраваць — некалькі дзясяткаў курэй на стол, а сэрцайкі, пячонка, ныркі — простым людзям. Маглі гатаваць стравы з сэрцайкамі ці пячонкаю яшчэ і калі здаралася няшчасце: шашок падушыў шмат курэй, ці певень папабіў. Тады і гатавалі ці суп з трыбухой, ці тушылі з фасоляю і моркваю.
Калі ж верыць легендзе, што Радзіма стравы — Туманны Альбіён, то тут ёсць частковая праўда. Страва сапраўды была распаўсюджанай сярод ірландцаў і шатландцаў. Яны ж на пачатку XVI ст. патрапілі на землі ВКЛ. Адны як баявыя найміты, іншыя як майстры і гандляры, шукаючыя лепшай долі. Такім чынам мігранты пазнаёмілі нашых продкаў з падобнымі стравамі.
📌 Гатуем на 4 порцыі:
курыныя сэрцайкі 400 г
фасоля сухая 250 г (загадзя замачыць у вадзе на 8 гадзін)
морква 200 г
цыбуля 200 г
1 шклянка в