ПАДЛЯШША: беларусы і ўкраінцы ў Польшчы. Ці МАГЧЫМА нам жыць БЕЗ канфліктаў? (Eng sub)

💌 Падтрымай наступныя выпускі данаты, мерч суперстыкеры, супердзякуй ❓Беларусы і ўкраінцы жывуць у Польшчы не з 2014-га, 2020-га ці 2022-га, але — тысячу год. Калі ўласна Польшчы ў сучасных межах яшчэ не было, як і нацый у сучасным разуменні. Адсюль феномен Падляшша (Падляшскае ваяводства, цэнтр — Беласток) — месца сутыкнення гістарычнай Літвы, русінаў і палякаў. Разбіраемся, па якіх прыкметах адрозніць беларусаў і ўкраінцаў Падляшша? Што такое бежанства 1915 года? Чаму ў XX стагоддзі беларусаў тут лічылі “камуністамі”? Чаму газеты і культурныя арганізацыі беларусаў і ўкраінцаў дазволілі тут адно ў 1956-м? Ці магчыма жыць далей у міры і згодзе? 00:03 пра што гаворка 00:36 зямля яцвягаў 03:08 Падляшша ў ВКЛ 04:19 калі праваслаўны, значыць не паляк 05:19 феномен бежанства 06:37 пасля Рыжскага міру 07:17 Беласточчына ў БССР 08:57 а што сёння? Аўтар ідэі, сцэнар: Алесь Кіркевіч
Back to Top