Беларуская мова: гісторыя здрады

Моўная дыскрымінацыя беларусаў мае працяглую гісторыю, якая вымяраецца стагоддзямі. Першыя ўсходнеславянскія дыялектныя рысы, якія стануць асновай беларускай мовы, пачынаюць фармавацца з канца ХІ ст. У пачатку ХІІІ ст. у пісьмовых помніках ужо адрозніваюцца тры ўсходнеславянскія мовы, кожная са сваімі асаблівасцямі – беларуская, украінская і расейская. Гэтае раздзяленне трох моваў стала сведчаннем этнічнай самасвядомасці і стварэння беларускага народа. То бок, беларускай мове – 1000 год.
Back to Top