Віталь КАРПАНАЎ | Пра любімыя песні “Драздоў”, фанатаў і хейтэраў, дуэты з блогерамі і барысаўчан

Саліст ансамбля “Дразды“ Віталь Карпанаў – пра ўнікальнасць стэндап-канцэртаў, фанатаў і антыфанатаў, узаемадзеянне з блогерамі, магію песні “Хата бацькоў“ і барысаўчан Беларуская мова, гутарка с публікай, гумар і... поўныя залы. Вось так можна ахарактарызаваць канцэрты беларускага ансамбля “Дразды“. Але так было не заўсёды. Падчас чарговага наведвання Барысава з канцэртамі ў рамках бесперарыўнага тура “Хата бацькоў“ зазірнулі ў закуліссе і пагутарылі з салістам і адным са стваральнікаў ансамбля Віталем Карпанавым. За што сорамна музыканту? як з’явілася песня “Хата бацькоў“? чаму сумесны трэк з блогеркай бабай Нюрай выбіваецца з агульнай канцэпцыі твораў ансамбля? і што трэба зрабіць, каб ваш верш стаў асновай для песні “Драздоў“? Адказы – у эксклюзіўным інтэрв’ю “А“. #дразды #віталькарпанаў #интервью #ансамбльдрозды #адзінства #музыка #культура #беларусь
Back to Top