Тэматычнае адкрыццё Свята роднай мовы “Беларуская мова гучыць!”

Увечары 19 лютага Палац культуры горада Ліды запрасіў лідчан і гасцей горада на тэматычнае адкрыццё Свята роднай мовы “Беларуская мова гучыць!”. На працягу вечара гучалі беларускія мелодыі і песні ў выкананні салістаў творчых калектываў установы. Гледачы з задавальненнем апладыравалі удзельнікам народнага ансамбля скрыпачэй “Славяначка”, вакальнага гурта народнага хора ветэранаў “Майскія зоры”, народнага рок-гурта “Прэмія”, калектыву рэтра-песні “Мерыдыян”, вакальнага гурта “Медуніца”, харэаграфічны калектыў “Чаравічкі”. Асаблівыя эмоцыі выклікалі аўтарскія вершы лідскіх паэтэс – удзельніц народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс” – Ганны Релікоўскай і Людмілы Краснадубскай. Вельмі спадабалася батлейка “Курачка і каласок”, якую прадставіў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Back to Top