Мінскае наваколле – Старадаўняе Станькава, ч.1 | Займальная гісторыя Беларусі з Лявонам Казаковым

Подписывайтесь на нас в социальных сетях и в Telegram: ► ► ► ► На працягу апошніх тыдняў каманда нашага праекта вандруе па наваколлі міншчыны ў пошуках самых цікавых гістарычных мясцінаў нашага краю. Сёння шляхі завялі нас у вёску Станькава, што знаходзіцца прыблізна ў 40 кіламетрах ад беларускай сталіцы непадалёку ад старадаўняга горада Койданава, які ў савецкія часы раптоўна стаў Дзяржынскам. Мястэчка Станькава мае багатую і цікавую гісторыю, якую, дарэчы, будзе цяжкавата ўціснуць у межы аднаго роліка. Таму сёння мы пагаворым пра таямніцы паходжання назвы Станькава, пра даўнюю гісторыю гэтага паселішча, а таксама пра славутыя шляхецкія рады, якія спрычыніліся да яго гісторыі. Старадаўняе Станькава Афіцыйна першая дата прыгадвання вёскі Станькава ў афіцыйных дакументах трапляе на 1407-мы год, калі яна знаходзілася ва ўладанні князёў Дарагастайскіх. Але існуе меркаванне, што яшчэ ў 14-ым стагод
Back to Top