Ацанілі ўклад жанчын на жніве / «Свая зямля»

ℹ️Анонс: 💐Ацанілі ўклад жанчын на жніве – «Свая зямля», ▶️Сёлета беларусы будуць з хлебам, грэчкай і просам. На апошніх гектарах хлебаробы ўбіраюць добры ўраджай позніх яравых збожжавых культур. Больш за дзевяць мільёнаў тон на сёння важыць агульнарэспубліканскі каравай. На 10 тысяч тон у Верхнядзвінскім раёне пераўзышлі леташні узровень. На 7 цэнтнераў павялічылі аддачу з гектара, а яшчэ ўдалося палепшыць якасць харчовага збожжа і больш нарыхтаваць фуражу. У гэтым арганізатары рэспубліканскай акцыі «Жанчыны на жніве-2025» – Беларускае радыё, Мінсельгасхарч, Беларускі прафсаюз работнікаў АПК, Беларускі саюз жанчын – бачаць заслугу і слаўных працаўніц вёскі. ✔️Якімі ўзнагародамі ацэнены іх уклад у харчовую бяспеку? Што вылучае верхнядзінскіх хлебаробаў? Якія беларускія сарты забяспечылі прыбаўку? Якія рэзервы для далейшага росту? 🕢Падрабязнасці ў праграме #сваязямля@radio1by – 20 верасня ў і .
Back to Top