“Лукашысты“ не будуць глядзець фільм @NEXTA?

Што хаваецца за страшылкамі кіраўніка КДБ Івана Церцеля? Лукашэнка пужае беларусаў тэрарыстамі з безліччу выбухоўкі і планамі апазіцыі дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, а сам тым часам збіраецца шантажаваць Захад расейскімі танкамі ў нашай краіне. Што хаваецца за рыторыкай кіраўніка КДБ Івана Церцеля, як сілавікі бачаць сітуацыю ў Беларусі і ці ацаніў Лукашэнка новы фільм пра сябе ад Сцяпана Пуцілы? Каментуюць палітолаг Валер Карбалевіч, кіраўнік Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і старшыня Руху “За Свабоду“ Юрый Губарэвіч. Сюжэт Змітра Міцкевіча для “Прасвету“ з Сяргеем Пелясою. Калаж з фота: Nikolai Petrov / TASS / Forum; Natalia Fedosenko / TASS / Forum; KACPER PEMPEL / Reuters / Forum
Back to Top