Андрэй Хадановіч - “Шнуркі“

Шнуркі Раскажу вам пра хлопца, што жыў у вершы, няскончаным і нідзе не надрукаваным. Яго прыдумаў паэт, калісьці неперавершаны, а сёньня стары, самотны й расчараваны. Хлопец джынсы насіў зь дзіркай вышэй калена, швэдар, зьвязаны мамай, цёплы і модны. А ў ботах шнуркоў не было. Калі ўжо казаць сумленна, то пра шнуркі не падумаў паэт самотны. Хлопчыку падабалася раньняя восень, пасядзелкі ў кавярні, калі ня паляць, падарожжы тралейбусам трыццаць восем і дзяўчо, што адразу запала ў памяць. Дзяўчынка села насупраць і так зірнула з-пад веек, што ўсё ў тралейбусе зьнікла, апроч дзяўчынкі. І ён шукаў словаў, каб загаварыць, але не выходзіла неяк, бо ён толькі ў межах верша рабіць мог учынкі. У дзяўчыны ў руках букецік валошак, і хлопец ужо гатовы спытаць: “Незнаёмка, хто ты?“ А ў паэта пахмельле, незасьцелены ложак і працягваць пісаць -- ніякай ахвоты. І ўсё абрываецца раптам, букецік вяне, а потым зноў раньняя восень
Back to Top