Планета Максіма Багдановіча

9 снежня 2021 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, літаратуразнаўцы, перакладчыка, класіка беларускае літаратуры. Максім Багдановіч — адна з самых цікавых і загадкавых асоб у гісторыі нашай літаратуры. Ён быў з тых першаадкрывальнікаў, хто фарміраваў напрамкі развіцця літаратурнага працэсу пачатку ХХ стагоддзя і моцна паўплываў на далейшае развіццё прыгожага пісьменства Беларусі, хоць з дваццаці пяці гадоў свайго жыцця ён толькі пяць пражыў на Радзіме. Ва ўсім, да чаго звяртаўся паэт, ён імкнуўся знайсці свой уласны шлях, адкрыць сваю творчую асобу, вызначыць сваю меру цудоўнага. Планета Максіма Багдановіча нясецца за сонцам да ясных зор разам з намі, падарожнымі папутнікамі сярод нябёс...
Back to Top