Арцыбіскуп Кандрусевіч пасвяціў у Барысаве новы касцёл

У суботу 14 жніўня ў Барысаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога. Сімвалічна, што гэтая ўрачыстая падзея, якую вернікі маладой каталіцкай супольнасці аднаго з найбуйнейшых райцэнтраў Беларусі чакалі больш за дзесяць гадоў, адбылася ў год святога Юзафа — Апекуна паўсюднага Касцёла. Ва ўрачыстасці пасвяэння бралі ўдзел Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, святары, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі мясцовай улады і шматлікія вернікі.
Back to Top