З Вялікага Бору выгналі русалку ч.1

Штогод на пачатаку лета жыхары в.Вялікі Бор у Хойніцкім раёне ладзяць провады русалкі. Русалку спачатку прыгожа прыбіраюць галінкамі, з абрадавамі песнямі ўрачыста вядуць па вёсцы, а потым выганяюць у жытнёвае поле. За вёскай вялікаборцы скочаць праз вогнішча, водзяць вакол яго карагоды, свецяць вянкі. Агонь здаўна лічыцца сымбалем ачышчэння. Абрад традыцыйна мусіць засцерагчы вёску ад нечысці і непагадзі, але сёлета ўсе вяскоўцы прасілі вышэйшыя сіла каб паслалі дождж. Здымкі і мантаж: Ларыса Шчыракова 7 ч
Back to Top