27 ліпеня ў вёсцы Ракуцёўшчына адбылося традыцыйнае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”, прысвечанае памяці вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Мерапрыемства, арганізаванае ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Фальварак Ракуцёўшчына”, сабрала сапраўдных прыхільнікаў беларускай культуры — літаратараў, аматараў паэзіі і простых людзей, якія шануюць жывое беларускае слова.
Свята пачалося з урачыстага адкрыцця, дзе гучалі вершы Багдановіча, якія сведчылі пра яго непаўторны талент і глыбокі ўклад у беларускую літаратуру. Артысты Маладзечанскага раённага цэнтра культуры падарылі прысутным незабыўныя эмоцыі. Залівістыя мелодыі і душэўныя словы напаўнялі паветра асаблівым настроем, заклікаючы ўсіх у свет мастацтва. Атмасфера была напоўнена творчым духам, і многія з прысутніх дзяліліся сваімі ўражаннямі і натхненнем.
Свята “Ракуцёўскае лета” стала сапраўдным святам для душы, якое аб’яднала людзей розных узростаў і прафесій. Эмоцыі і ўражанні, якія мы атрымалі, застануцца ў нашых сэрцах надоўга, нагадаючы пра важнасць захавання беларускай культуры і мовы.
.
.
.
.
#мрцк #гумрцк #рцкмолодечно #напульсесобытий #моцнт #mocnt #молодечно #беларусь #мероприятия
1 view
557
166
5 months ago 00:01:34 1
“Ракуцёўскае лета - 2024”
1 year ago 00:05:58 1
Ракуцёўскае лета - 2023
2 years ago 00:05:57 5
Фестиваль памяти Максима Богдановича “Ракуцёўскае лета“