Івянец - мястэчка на р. Волма (прыток Іслачы), за 31 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, аўтадарогамі злучаны з Валожынам, Дзяржынскам (Койданавам), Мінскам, Навагрудкам, Стоўбцамі. 5,2 тыс. ж. (1994).
Захаваліся помнікі архітэктуры: Аляксееўскі касцёл 1905—07 гг. , кляштар францысканцаў 1702—05 гг., рэшткі сядзібы пач. 20 ст.
Планіровачную структуру мястэчка фарміруюць сучасныя вуліцы Леніна (былая Зашкольная), 1 Мая (б. Віленская), Камсамольская (б. Ракаўская), 17 Верасня (б. Койданаўская)