Паверыў ва ўсіх магчымых багоў: беларус 10 гадзінаў адбіваўся ад расейскіх атак / Ваяры

Першым боем жаўнера з пазыўным Юрыст стаўся зацяты 10-гадзінны штурм украінскіх пазіцыяў расейскімі войскамі. Тады ён сутыкнуўся з кадыраўцамі. З таго часу беларус прайшоў шмат баёў і падзяліўся з намі сваім досведам штурмавіка. Юрыст служыць у 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе ЗСУ. @-dshv_ua Рыжы, каторага ўзгадвае ў праграме ваяр, быў героям аднога з папярэдніх выданняў нашай праграмы: У новым выданні праграмы “Ваяры“: 00:00 “Я бег, як алімпіец“. Як адрэналін ратуе жыццё 01:41 Ледзь не трапіў у войска Лукашэнкі за ўдзел у пратэстах 2020 года 02:55 Чаму наважыўся паехаць на вайну ва Украіне 04:05 “Я паверыў ува ўсіх багоў, якія ўвогуле могуць быць“. Пякельны 10-гадзінны штурм 05:36 Пабрацімы вызвалілі з пасткі ў падвале сярод руінаў гораду 07:04 Пра прымхлівасць 08:31 Дрон-камікадзэ сапсаваў абед у акопе 10:10 Франтавы гумар вельмі дапамагае 10:34 Дзень заканчэння вайны будзе днём жалобы і памяці
Back to Top