N.O.Ž. Цірарыст

7 лютага 2024 года КГБ Лукашэнкі абвесціла мяне цірарыстам, і я сумленна кажучы некаторы час быў вымушаны пераварваць гэту навіну. У выніку, пасля гадзін лолаў, кекаў і затупаў нарадзіўся раманс, які я запісаў і зрабіў абы-які ролік пад яго. Я ж цірарыст. Карацей, будзем жыць і займацца сваімі справамі, чхаць як гэта называюць гэблойды. Калі яны нават мяне баяцца, што з імі будзе, калі туды да іх прыйдуць сапраўдныя ваяры? Пытанне рытарычнае!
Back to Top