БІГАС - рэцэпт ад Ягайлы да Міцкевіча. Гатуем з “Будзьма!“
Бігас - традыцыйная страва беларусаў, палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў, а рэцэптаў яго незлічоная колькасць. Асноўныя складнікі — капуста і мяса. Бігас з’явіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, але сама страва мае нямецкія карані.
Як візітоўка польскай гастранаміі ў Польшчу страва патрапіла з земляў ВКЛ напрыканцы ХІV ст., калі вялікі князь Ягайла стаў польскім каралём. Кароль любіў паласавацца бігасам пасля ўдалага палявання, а значыць, і яго атачэнне са знаці хутка прызвычаілася да такой традыцыі і да каралеўскай стравы.
Бігасу знайшлося месца ў творчасці Адама Міцкевіча. Паэт распавядаў, што гэтая страва шырока распаўсюджана на літоўскіх землях, а ў вядомым творы “Пан Тадэвуш“ ён перадаў нашчадкам адзін з тагачасных рэцэптаў.
📌Гатуем на сям’ю:
качан капусты
каўбаскі хатнія 450 г
капуста кіслая (квашаная) 300 г
2-3 цыбуліны
бачок вэнджаны 300 г
па шклянцы каўбаснага і грыбнога булёнаў
віно сухое чырвонае 100 мл
сухія грыбы 100 г
1 ч. лыжка молатага
1 view
2095
575
2 years ago 00:10:51 1
СМАЧНА З «НОВЫМ ЧАСАМ». А што вы ведаеце пра бігас?
3 years ago 00:02:29 1
БІГАС - рэцэпт ад Ягайлы да Міцкевіча. Гатуем з “Будзьма!“