Працаўнікі ААТ “Александрыйскае“ дэманструюць самыя высокія вынікі на ўборцы ўраджаю.

Экіпаж Вячаслава Карповіча і Мікалая Рабцава ўжо лідзіруе не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Па стане на 29 ліпеня ў іх было намалочана 2126 тон збожжа і 278 тон азімага рапсу. З дасягненнем двухтысячнай мяжы экіпаж, а таксама вадзіцеля Яўгена Васільева раніцай, перад выездам у поле, павіншаваў старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка.
Back to Top