Адарвірог - Абадонна

Праз цёмныя акуляры здавалася , што ў горадзе ўжо змрокі, але дзень толькі пачынаўся. Быццам аграмадная пачвара, горад ужо прачнуўся. Як кроў па венах, па вуліцах спяшаліся людзі па свае справы. Незнаёмец ішоў, разважаючы аб нечым, не звяртаючы ўвагі на людзей навакол. Але ж яны таксама быццам яго ня бачылі. Завурчаў пусты страўнік. Цела прасіла чаго-небудзь, каб падтрымаць сваё існаванне. Ён кінуў позірк уздоўж вуліцы, шукаючы, дзе б знайсці ежы. Пякарня. Чаму б і не. Каму ды калі б перашкодзіла нешта салодкае зранку. Каля яе сядзеў жабрак. Брудны ды кашлаты, драная вопратка ды шэрая скура. Слухаць: Тэкст: Чырвань на белым, чырвань на чорным Людзі, што подыху смерці пакорныя Імчыцца хвароба, за ёю вайна Дзьверы свае адчыняе труна! Іду да цябе, твой позірк бяздонны! Бачу твой дотык паўсюль, Абадонна Вогнішча, попел сцяною бясконцай Ды ўздымаецца чорнае сонца Вее крумкач над мёртвай зямлёю Нябёсы амыты сваёю крывёю Сонца яскравае робіцца чорным Гэта жыццё падыходзіць да скону Чыстае неба заліла кроў Сонца ніколі не ўзыдзе зноў Іду да цябе, твой позірк бяздонны! Бачу твой дотык паўсюль, Абадонна Вогнішча, попел сцяною бясконцай Ды ўздымаецца чорнае сонца Адаврірог - фольк-метал гурт з Беларусі. Моц рытм-секцыі і гітар спалучаюцца з меладычнасцю самых разнастайных акустычных інструментаў: скрыпкі, калёснай ліры, віяланчэлі, дуды, бузукі, мандаліны, баяна ці флейты. Унікальнае гучанне і непадобнасць да тыповых прадстаўнікоў жанру зацікавяць слухачоў розных жанраў - фольк, дэз, блэк і нават альтэрнатыўнага металу ды металкору. Тэксты песен перанясуць вас альбо ў старажытныя часы з гісторыі Беларусі, або ў сусвет беларускай ды сусветная міфалогіі. #metal #folkmetal #blackmetal #deathmetal #violin #hurdygurdy #cello #electricguitar #bass #drums #growling #mythology #abaddon #belarus #belarusian #slavic
Back to Top