#Анархісты. Роўнасць і братэрства - гэта магчыма?| #костёл #беларусь

У мяне спыталіся пра роўнасць і братэрства. Гэта асноўныя прынцыпы на якіх абапіраецца анархісцкі рух. А наогул ёсць тая роўнасць у свеце, вось напрыклад рускі пісьменнік і філосаў Міхаіл #Веллер кажа, што яе ў прыродзе не існуе, а што кажа Касцёл? Гэта пытанне агромністае і ў сваім відэа нават не бяруся прадставіць камплементарны і вычэрпальны адказ пра анархісцкі рух і даць яму цэласную ацэнку. Але ж толькі акрэслю кірунак думкі, на якім можна знайсці ісціну. І безумоўна, буду абапірацца на Бібліі і афіцыйным вучэнні Касцёла. Анархізм - палітычная філасофія, у аснове якой ляжыць свабода і не прыняцце ніякай іерархіі ўлады, з мэтай пазбегнуць эксплуатацыі адных другімі. Анархісцкія рухі сваю дзейнасць абапіраюць на ідэалах роўнасці і братэрства.  На маю думку, ідэі анархістаў гучаць рэмантычна і прыгожа, але я будучы вельмі практычным чалавекам не бачу магчымасці іх рэалізацыі ў людзкім свеце. А таму лічу іх утапічнымі.  Чым больш чытаў пра анархістаў і слухаў іх розныя выказв
Back to Top