Уключайся ў шоў / The Show Must Go On / gusli / workshop

5 красавіка ў мяне згарэла майстэрня. Паўтары тыдні ў шпіталі з апёкамі. У вагні зніклі нарыхтоўкі, музычнае дрэва, электраінструмент, станкі, сотні неабходных прыладаў. Але я ніколе не спынюся. Буду адбудоўвацца. Зараз працаўнікі разбіраюць згарэлы дом. І ўжо праз тыдзень-другі пачынаем працы па падмурку новай майстэрні. Апошнія кадры з майстэрні - і пачынаю ўсё наноў.
Back to Top