Гарохавыя бліны (Кулінарная спадчына Браслаўшчыны)

Гэта страва звычайна гатавалася ў пост, але была вельмі сытнай. Спярша перабярыце і прамыйце гарох, заліце яго ​​вадой і пакіньце на 4–6 гадзін. Затым памяняйце ваду, дадайце цукар і варыце да мяккасці. У працэсе ваду можна даліваць, але толькі гарачую, а не халодную, інакш гарох не будзе мяккім. Пасля варкі стаўчыце гарох у аднародную, не дужа густую масу. Астудзіце, дадайце соль, перац, яйка. Добра змяшайце. Затым уліце кефір і зноў перамяшайце. Усыпце муку, старанна перамешваючы, каб у масе не было камячкоў. Цеста павінна быць пяшчотным і не занадта густым. Пакіньце на 5–10 хвілін. Апалонікам налівайце цеста на гарачую патэльню, злёгку змазаную алеем. Абсмажце да залацістага колеру з двух бакоў. Да бліноў магла падавацца зажарка з цыбулі.
Back to Top