Рэканструкцыя архаічнага палескага абраду “Жаніцьба коміна“ ў філіяле Веткаўскага музея.
У апошнюю надзвычайна цёплую вераснёвую суботу мы зладзілі этна-вечарыну “ЖАНІЦЬБА КОМІНА”!
🔥«Жаніцьба коміна» — архаічны абрад звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, і комін свеціць!
Гэтую вечарыну мы прысвяцілі Кацярыне Аляксееўне Панчэні - знакамітай бабе Каці з вёскі Пагост (Жыткавіцкі раён). Яе не стала на пачатку гэтага верасня.
Баба Каця - неверагодная, легендарная жанчына, дзякуючы якой захаваліся больш за сотню фальклорных песень і дзясятак абрадаў. Яна была галоўнай захавальніцай старажытнага абраду “Юраўскі карагод“, які ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА (бо дзякуючы Кацярыне Аляксееўне абрад жыве да нашых дзён).
Сёння мы можам рабіць этна-вечарыну “Жаніцьба коміна“ таксама дзякуючы Кацярыне Аляксееўне, бо ладзім рэканструкцыю абраду па таму прыкладу, як рабілі гэта ў Пагосце, і частку песень для абраду запісалі менавіта ад бабы Каці.
Лепшая памяць пра Кацярыну Аляксееўну Панчэню - не забываць нашы абрады і песні, працягваць ім жыццё і пашыраць далей і далей.
Што мы самі і намагаемся рабіць.
👯♂На вечарыну прыйшло багата гасцей. У нашай музейнай зале было цесна. Ехалі да нас з Бярозы, Мінска, Магілёва, Рэчыцы і напэўна аднекуль яшчэ. А пачастункаў на стол якіх смачных прынеслі😋
🤗Дзякуй, даражэнькія, за вашу прысутнасць і ўдзел. Нам неверагодна прыемна, што нашы імпрэзы пра сапраўдныя беларускія традыцыі, збіраюць столькі людзей!
Моманты з вечарыны засняла супрацоўніца музея Кацярына Ярывановіч.
#веткаўскімузей #vetkamuseum #ветковскиймузей #музей #вечарына #абрад #жаніцьбакоміна #музеібеларусі #музеибеларуси #гомель #культура #традыцыя
10 views
800
226
1 year ago 00:02:50 10
Рэканструкцыя архаічнага палескага абраду “Жаніцьба коміна“ ў філіяле Веткаўскага музея.