Обращение группы EVTHANAZIA - “Купальскае Кола 2015“ Дудутки 20-21 июня

Удзельнікі open-air фестываля “Купальскае Кола 2015“ - рэчыцкі гурт Evthanazia! Evthanazia - старэйшая дэз-метал банда зь Беларусі, якая, распачаўшы свой творчы шлях у далёкім 1992 годзе, да сёньняшняга дня працягвае дзейнічаць і ствараць новы матэрыял! Асноўная тэма лірыкі гурта - іншыя сусьветы, філасофія жыцьця і сьмерці. Сёньняшні стыль гурта можна вызначыць як Sympho-Death-Thrash. У 2004 годзе назва гурта была зьменена на Evthanazia A.D. Але зусім нядаўна, у 2015 годзе, калектыў зноў здабыў старую назву і новы лога. Абрэвіятуру AD адкінулі за непатрэбнасьцю, таму што ў дружную сям’ю гурта зноў вярнуўся адзін з заснавальнікаў Evthanazia, гітарыст Кароткін Аляксандр. Усе пытаньні і спрэчкі мінулага ўладжаны, і Evthanaziа зноў поўныя сіл і энергіі!
Back to Top