БДУ. Сходня | Да 80-годдзя аднаўлення работы БДУ на ст. Сходня

1941 год. У Беларускім дзяржаўным універсітэце працуюць 6 факультэтаў і 33 кафедры. Педагагічную і навуковую работу вядуць 17 прафесараў, 41 дацэнт, 42 старшыя выкладчыкі, 28 выкладчыкаў, 23 асістэнты. З іх 60 чалавек — выпускнікі БДУ. У аспірантуры навучаюцца 60 чалавек. Колькасць студэнтаў у 1940/41 навучальным годзе складала ўжо 1337 чалавек. Працуюць музеі, бібліятэка, навуковыя лабараторыі. Удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база, будуюцца новыя вучэбныя карпусы і інтэрнаты для выкладчыкаў і студэнтаў. Універсітэт рыхтуецца да свайго 20-годдзя. Запланавана юбілейная навуковая сесія, святочныя мерапрыемствы … Універсітэт не чакаў вайны …
Back to Top