Выстава вядомай сям’і мастакоў Мядзвецкіх адкрылася ў Віцебску ()

У Мастацкім музеі Віцебска адкрылася выстава да 70-годдзя Віктара Мядзвецкага. У экспазіцыі работы юбіляра і двух яго сыноў. Жывапіс Віктара Мядзвецкага спалучае абстракцыю, сімвалізм і алегорыю. Работы Сяргея і Аляксея выкананы пераважна ў рэалістычнай манеры. Тым не менш, у карцінах малодшых Мядзвецкіх прыкметны прафесійны і духоўны ўплыў бацькі. На вернісажы пабывалі нашы карэспандэнты. © Тэлерадыёкампанія «Віцебск» 2023
Back to Top