Легендарнае этна-трыо “Троіца” адзначыла 10-годдзе святочным канцэртам у КЗ “Мінск”. Канцэрт называўся “Аўтабаны і менестрэлі”, дакладней так называецца кніга аўтарства Івана Кірчука, што выйшла зусім нядаўна і распавядае пра шматлікія экспедыцыі гурта. Своеасаблівым працягам да кнігі і стаў канцэрт.