Сапраўдны шэф-повар пачынае дзень з танца! – «Настрой!» (відэа)

«Мой галоўны рэцэпт: у кожную страву трэба дадаць кропельку сваёй душы, усмешку і настрой» – прызнаецца член Сусветнай асацыяцыі лепшых шэф-павароў свету Антон Каленік. Якім быў шлях у прафесію шэф-повара сталічнага рэстарана? Чаму ён аддае перавагу гатоўцы дароў роднай зямлі? Дзе шукае рэцэпты і што любіць есці сам? Ці праўду паказваюць у папулярным серыяле пра кухню? Госць пачаставаў вядучых праграмы «Настрой!» Паўла Лазовіка і Аляксандра Аўчыннікава маркоўным тортам, падзяліўся з радыёслухачамі рэцэптамі і разыграў запрашэнне на аўтарскі майстар-клас!
Back to Top