Вольны хор на сваім калядным анлайн-канцэрце выканаў песню на верш Сяргея Панізніка «Сцяг». Цалкам калядны канцэрт глядзіце тут:
Светлым полем я нясу
Агнявую паласу:
Як маланка нада мной
Зiхацiць над галавой
Сцяг мой вольны,
Сцяг мой смелы,
Сцяг мой бел-чырвона-белы.
Быў адважны продак мой
У Пагонi баявой.
Той Пагонi чую звон:
Хай нясецца наўздагон
Сцяг мой вольны,
Сцяг мой смелы,
Сцяг мой бел-чырвона-белы.
Залунай на ўвесь прасцяг,
Агнявых вякоў працяг:
Ёсць Дзяржава, ёсць Народ!
Развiвайся - i ў палёт,
Сцяг мой вольны,
Сцяг мой смелы,
Сцяг мой бел-чырвона-белы.
Альбом Вольнага хору «Год
...ныя песні» слухайце тут:
Альбом Вольнага хору «Калядны» слухайце тут:
Прапануем вам бясплатна спампаваць у pdf-фармаце спеўнікі, з дапамогай якіх вы самастойна можаце арганізоўваць музычныя святы і калектыўныя спевы ў сваіх супольнасцях, дварах, населеных пунктах:
Падтрымайце наш канал праз спонсарскую падShow more