Владимир Стрекач и его фотографии Витебска 1986 года на выставке в арт-пространстве “Толстого, 7“.

Серыя відэа, прысвечаная выставе фатаграфіі ўдзельнікаў фотаклуба “Віцьба“ ў арт-прасторы “Талстога, 7“, дзе куратар выставы фатограф Юрый Раброў расказвае пра работы, якія ўвайшлі ў экспазіцію. У пятым відэа расказваем пра Уладзіміра Стракача і фатаграфіі Віцебска, якія ён зрабіў падчас знаёмства з горадам у 1986 годзе. У 1970 — 1980-х гг. у фотаклубе “Віцьба” сфармавалася цэлая плеяда аўтараў мастацкай фатаграфіі, якім удалося знайсці свой стыль. Экспазіцыя прадстаўлена імёнамі А.Глебава, Э.Такарчука, М.Шмерлінга, Г.Беліцкага, У.Базана, І.Барсукова, В.Ганчарэнкі, П.Бранштэтэра, А.Вычава, І.Лейкіна, У.Стракача, Ю.Раброва, І.Гусакова, А.Ужгародскага, В.Галубцова, В.Пыжыкава, І.Сушчэўскага, А.Гапонава, В.Слабыні, Ю.Антонава, Э.Цецярэўскага і В.Скрыпачова. Удзельнікі фотаклуба “Віцьба” вялі калектыўны фоталетапіс, іх работы адлюстроўвалі тыя ці іншыя прыкметы жыцця, густы і прыхільнасці чалавека свайго часу. Прадстаўленыя фатаграфіі могуць падацца на першы погляд стылістычна разнастайнымі, але аб’ядноўвае іх дачыненне аўтараў да адзінага энергетычнага цэнтра – фотаклуба на вуліцы Маякоўскага.
Back to Top