Камяні нашага двара: тры адкрыцці/ Паганскае капішча ў Мінску | Энцыклапедыя гарадскіх двароў

Наш двор - Сусвет! Калі зірнуць нібы прамытым вокам. Нібы раней ніколі тут і не быў. Нас чакаюць сапраўдныя адкрыцці: “Вось дык ну! Як раней пра гэта не думалася?!” – скажа любы. Не верыце? Зараз упэўніцеся! Сёння ў відэаблогу “Наш двор – Сусвет!” гутарка на тэму “Камяні нашага двара“. Гатовыя да новых адкрыццяў, якія зусім побач? Тады – рушым! Сёння мы бліжэй пазнаёмімся з адным… каменьчыкам. Такія ёсць на любой вуліцы. Гэта граніт. Ці, дакладней, гранітны друз. Колер яго можа быць вельмі розны: ад амаль белага, шэрага ці чорнага – да зялёнага, ружовага і чырвонага. Граніт - адна з найбольш пашыраных магматычных горных парод. Нават у гэтым кароткім азначэнні, што ні слова - цікавая інфармацыя. ▪️ Першае. Найбольш пашыраны – значыць, ёсць паўсюль. ▪️ Другое. Магматычная парода. Калісьці наш гранітны друз быў магмай! Той самай лавай - з самага сэрца планеты. Вучоныя мяркуюць, што яна выцякала, застывала, потым яе накрывалі зямныя пласты, і праз мільёны гадоў – гранітнае радовішча. Самаму маладому 1-2 млн. г
Back to Top