Канцылярызмы па-беларуску | Вучым мову — Ладны пераклад
Канцылярызмы и ўвогуле бюракратычная мова. Зноў вучымся думаць па-беларуску. Прапаную, шаноўнае спадарства, даць нырца ў глыбіні канцылярызмаў, моўных клішэ ды штампаў.
Калі-нікалі ўсе сутыкаюцца з канструкцыямі кшталту: “на основании вышеизложенного” ці “по причине случившегося”. Хто і нашто прыдумаў гэтыя груваздкасці – невядома! Але ў афіцыйных установах інакш не разумеюць, здаецца. Таму і нам часам даводзіцца карыстацца падобнымі фразамі. Толькі ж мы хочам прамаўляць па-беларуску, на роднай мове, так?
“На основании вышеизложенного” прапануецца замяняць так:
🔸 на грунце / на падставе вышэйпададзенага;
🔸 грунтуючыся на вышэйпададзеным.
А ў выразе “по причине случившегося” – дзеепрыметнік, які не перакладаецца наўпрост. Таму будзе так:
🔸 з прычыны таго, што адбылося;
🔸 з-за таго, што здарылася;
🔸 праз тое, што адбылося.
А замест: “Есть! Так точно!! – прапануецца: “Рэй!”
Можа, вы ведаеце дакладнае тлумачэнне слова “рэй”? Тады дзяліцеся ў каментарах. А таксама – іншымі канцылярызмамі, штампамі і клішэ ў б
2 views
805
274
4 years ago 00:03:30 2
Канцылярызмы па-беларуску | Вучым мову — Ладны пераклад