Воўк-плывец

Воўк-плывец на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы“! На пярэднім плане відэа – мост, і звычайна воўк карыстаецца ім, каб перайсці на іншы бок. Хто ведае, што прымусіла драпежніка палезці ў ваду раніцай у сярэдзіне лістапада? Не прастудзіся, шэры! У адрозненне ад рысі, для ваўка вада не перашкода. Ён лёгка перасякае ручаі і рэкі, а ўзімку аддае перавагу замерзлым каналам і ўдала шпацыруе па іх. Будзем чакаць зімовых “канькабежных” трансляцыяў!
Back to Top