Дзмітрый Пратасевіч пра затрыманне сына | Дмитрий Протасевич о задержании сына

23 траўня самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, быў пасаджаны ў Мінску з-за паведамлення пра выбухоўку на борце. Сярод пасажыраў “нечакана” аказаўся Раман Пратасевіч. Блогер быў затрыманы, і толькі вечарам 24 траўня стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА №1, дзе, паводле апублікаванага відэа, з ім абыходзяцца “максімальна карэктна і па законе” і што ён “супрацоўнічае са следствам”. Ці верыць бацька ў тое, што ў выпадку з Раманам Пратасевічам беларускім спецслужбам проста “пашчасціла”? Ці здольныя беларускія спецслужбы самастойна правесці такую спецаперацыю? Якія ўражанні ад відэа з сынам з СІЗА? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае бацька Рамана Пратасевіча, былы выкладчык кафедры ідэалагічнай працы Ваеннай акадэміі Беларусі, былы падпалкоўнік запасу Дзмітрый Пратасевіч. ТГ: FB: ВК: ОК: Instagram:
Back to Top