Відэаролік «Матчына хата»

Дзеці – гэта маленькія часцінкі вялікага шчасця. Гэта цуд, які напаўняе жыццё шчырай радасцю і цеплынёй. Дзеці так маюць патрэбу ў любові і клопаце, у бацькоўскай ласцы, і хочацца, каб кожнае дзіцячае сэрца не было абдзелена гэтай любоўю. У Дзень абароны дзяцей жадаем кожнаму дзіцяці мець моцную сям’ю і бестурботнае дзяцінства. Няхай дзіцячыя ўсмешкі асвятляюць нашу планету, і кожны з маленькіх насельнікаў нашай зямлі будзе здаровым і шчаслівым. Прапануем паглядзець невялічкі відэаролік і паслухаць урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
Back to Top