Гэта быў дэбютны матч у Лізе міні-футбола ў новай форме белага колера. Дадзены факт не мог не адбіцца станоўча на ўзнесласці настроя гульцоў, што ў нейкай ступені дапамагло пераадолець маркоту пасля паразы ад Мінгаза. Пачатак матча быў цалкам за Бізонамі: 3:0 ужо да 9-ай хвіліны. Пасля ў гульню была ўнесеная нервознасць некалькімі не самымі лепшымі дзеяннямі, адставанне “паўстанцаў“ скарацілася ажно да аднаго мяча, і стала крыху нервовенька. Але тое была часовая з’ява. Ужо да перапынку Red Bisons сыйшлі ў адрыў з лікам 6:2, а ў другім тайме ўпэўнена давялі матч да буйной перамогі.
Атрымаўшы форму белага колера, цяпер і Бізоны - крыху “каманда пад белымі крыламі“.