Барыс Лалыка Партрэт горада / Борис Лалыко. Портрет города | ВЦСМ
Прамова Барыса Лалыкі да выставы “Партрэт горада-2020“.
Праект «Партрэт горада» скіраваны на знаёмства віцяблян і гасцей
горада з сучасным мастацкім жыццём Віцебска і арыентаваны на
дэманстрацыю работ, прысвечаных гораду. Сёлета ён адбудзецца ў дзясяты
раз. Традыцыйна яго арганізатарамі выступілі Віцебскі цэнтр сучаснага
мастацтва сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага саюза
мастакоў.
Гэтым разам “Партрэт горада” – гэта 45 работ 20 мастакоў, якія
адлюстроўваюць усе асаблівасці віцебскага мастацтва, разнастайнасць
сучасных і класічных інтэрпрэтацый жанраў выяўленчага мастацтва. Варта
адзначыць, што “Партрэт горада” – гэта не проста віцебскія гарадскія
пейзажы, гэта, незалежна ад абранага стылю і жанру, у першую чаргу, самі
мастакі і іх творчасць, што і ёсць твар горада, яго партрэт.
2 views
2876
911
4 years ago 00:02:20 2
Барыс Лалыка Партрэт горада / Борис Лалыко. Портрет города | ВЦСМ