Латушка: “Мы не апазіцыя – мы большасць“ | Латушко: “Мы не оппозиция – мы большинство“ <#Белсат>

#23жніўня на пратэсце ў Менску ад імя каардынацыйнага савету прамовіў Павел Латушка, былы кіраўнік Купалаўскага тэатру. Ягоная палкая прамова выклікала хвалю воклічаў і апладысментаў. Пасля прамовы Паўла Латушкі слова ўзяў прадстаўнік працоўныхnnПа ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Акцыі крывава разагналі сілавікі. Лічбы пацярпелых, параненых, затрыманых і загінулых дагэтуль невядомыя.nnЛюдзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнання Святланы Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту. Працаўнікі беларускіх прадпрыемстваў аб’явілі, што распачынаюць агульнанацыянальную забастоўку. nn#9жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у #выбарах2020
Back to Top