«Мы павінны выканаць свой гістарычны абавязак»
Публікуем тэзісы выступлення Паўла Латушкі на мерапрыемстве ў Музеі Вольнай Беларусі, прысвечанаму Дню Волі, а таксама рэпартаж з гэтай падзеі.
Урачыстае мерапрыемства адбылося 21 сакавіка 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.
З відэазваротамі выступілі старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі канцылярыі прэзідэнта Польшчы, Сейма і Сената Польшчы, Міністэрства замежных спраў Польшчы, у тым ліку дырэктары дагаворна-прававога і консульскага дэпартаментаў, прадстаўнікі Міністэрстваў культуры, унутраных спраў, юстыцыі, спорта, а таксама паслы Аўстрыі, Бельгіі, Іспаніі, Люксембурга, Харватыі, Латвіі, Літвы, Францыі, Румыніі, Балгарыі, Італіі, Эстоніі, Нарвегіі, Ірландыі, Малдовы і дыпламаты іншых краін, прадстаўнік урада Фландрыі.
У вітальным слове віцэ-маршалка Сейма Польшчы Пятра Згажэльскага адзначана сумесная гісторыя беларускага і польскага еўрапейскіх народаў і далейшая падтрымка Польшчы ў барацьбе за свабодную і незалежную Беларусь. У выступленні на ўрачыстасці першы намеснік міністра юстыцыі Польшчы Кшыштаф Сьмішэк падкрэсліў падтрымку з боку ўладаў Польшчы дэмакратычнага выбару беларускага грамадства.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі незалежных беларускіх і замежных медыя: Белсат, Еўрарадыё, Позірк, Financial Times, Rzeczpospolita, Радыё Рацыя, TVP World і іншых.
Мерапрыемства аб’яднала сабой прадстаўнікоў беларускай дыяспары і беларускай этнічнай меншасці, прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і грамадскіх актывістаў, кіраўнікоў беларускіх ініцыятыў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, члены Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, члены Каардынацыйнай рады, прадстаўнікі аб’яднанняў сілавікоў Беларусі ByPol і BelPol, Беларускай Рады культуры, аб’яднання беларускіх палітвязняў «Да Волі», ініцыятыва «Беларусы Варшавы», Partyzanka і іншых.
У культурнай праграме ўрачыстасці адбыўся паказ фрагмента пастаноўкі «Слова з-за кратаў» тэатральнай трупы «Вольныя Купалаўцы» ў складзе народнай артысткі Беларусі Зоі Белахвосцік, Алега Гарбуза, Сяргея Чуба, адбыўся выступ хора Concordia пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і дырыжора Галіны Казіміроўскай, Варшаўскага Вольнага аркестра, адбылося адкрыццё выставы REVISION 30 Сяргея і Дзмітрыя Брушко — бацькі і сына, якія ў сваіх працах зафіксавалі апошнія 30 гадоў шляху Беларусі да пераменаў. Адвакат Ганна Маціеўская перадала ў фонды Музея Вольнай Беларусі мастацкія работы Юрыя Стыльскага, Антона Радзівонава і Яны Шостак.
Павел Латушка:
25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёння, адзначаючы пакуль не юрыдычна, але фактычна дзяржаўнае свята Беларусі, мы павінны ўсвядоміць гістарычную паралель, у якой на дадзены момант знаходзіцца Беларусь і беларускі народ.
106 гадоў таму была абвешчана наша дзяржаўнасць, якая праз лёс выпрабаванняў аднавілася ў 1991 годзе — стварэннем Рэспублікі Беларусь. Але прыход да ўлады Лукашэнкі паставіў нашу краіну, нашу дзяржаўнасць пад пагрозу. Менавіта Лукашэнка расчыніў дзверы «рускаму свету» у Беларусь.
У 2020 годзе мы зрабілі крок, каб скінуць ярмо дыктатуры, але дыктатура зноў кінула наш край у атмасферу гвалту. Рэжым Лукашэнкі — гэта тое, што Расія ў сваіх неаімперскіх інтарэсах выкарыстоўвае ў Беларусі замест танкаў і ракет, але з тымі ж мэтамі, што і ва Украіне. Іх мэта — знішчыць беларускую дзяржаўнасць і беларускі народ, але большасць беларусаў – прагнуць свабоды, прагнуць дэмакратыі. І жадаюць незалежнасці і працягваюць змагацца за яе.
Краіна адраджаецца з герояў. Сёння нашымі героямі з’яўляюцца тыя, хто пралівае кроў на ўкраінскай зямлі — беларускія хлопцы і дзяўчаты. Нашымі героямі з’яўляюцца беларускія партызаны, якія змагаюцца ўнутры Беларусі. Нашымі героямі з’яўляюцца тыя, хто ў турмах пакутуе за вольную Беларусь. Калі ў нацыі ёсць героі, значыць, у нацыі ёсць будучыня. У Беларусі ёсць свае героі.
У цяжары выпрабаванняў куюцца сапраўдныя нацыі. Мы, беларусы, павінны выканаць свой гістарычны абавязак. Цяпер наш час вырашаць лёс Беларусі. Мы павінны захаваць краіну. Гэта наша адказнасць. І мы вернемся, абавязкова вернемся ў вольную, незалежную Беларусь.
Я мару. Я веру. Я ўпэўнены, што мы зробім тое, што наканавана нам гісторыяй і наша Беларусь будзе жыць вечна! Жыве Беларусь!
#беларусь #лукашенко #россия
Лукашенко — главная угроза для Беларуси
1 view
0
0
3 weeks ago 00:47:13 1
Медведева убили на Мальдивах? Трамп даст Украине все! Утечка сделки Трампа с Си – журналист Мальгин
3 weeks ago 00:00:59 1
Дно усеяно украинскими трупами! Лукашенко о шокирующих фактах из Крынок
3 weeks ago 00:13:19 1
Все ждут Трампа. Санта сбит ПВО. “Выборы“ Лукашенко – “Заповедник“, выпуск 342
3 weeks ago 00:00:06 1
ТРИ МИЛЛИАРДА РУБЛЕЙ
3 weeks ago 00:00:06 8
ПРО ОЛИГАРХОВ
3 weeks ago 00:00:31 3
Лукашенко на немецком языке (heygen)
4 weeks ago 01:05:45 1
Нормандская четверка в Минске | Выборы-2015 | Крупнейший теракт во Франции. Время выбрало нас
4 weeks ago 01:48:28 1
Андрей Фурсов - Мир сломался. Почему? Как? Что дальше?
4 weeks ago 01:25:36 1
Борис Немцов. Большой монолог
4 weeks ago 00:23:04 1
Неизбежность перемен в Беларуси. Анализ Александра Класковского
4 weeks ago 00:11:41 8
🔥Эксклюзив! Бэкстейдж Новогоднего обращения Президента | Николай Лукашенко и TikTok. Время Первого
1 month ago 00:00:26 4
Лукашенко в Ватикане пригласил Папу Римского в Минск! // 2016 год #shorts
1 month ago 01:11:20 1
🎆 Фейерверки ЭСКАЛАЦИИ и Гордон на палочке. Мир в 2025. ГАЗОВЫЙ фронт. Прокуроры-инвалиды - Мосийчук
1 month ago 00:09:43 1
Новогоднее обращение Лукашенко! // Поздравление Президента Беларуси с Новым годом-2025!
1 month ago 00:02:48 1
Двойное поздравление | NoFake
1 month ago 02:17:23 1
ВАФИН 58: СТРАННАЯ СИБИРЬ. ПЕРВОПРОХОДЦЫ ПРОЛЕТЕЛИ ОТ ЕКБ ДО КАМЧАТКИ ЗА 80 ЛЕТ, А МЫ ЗА ДВА ЧАСА
1 month ago 00:13:47 1
Переговоры сорваны / Атакована база США в Европе
1 month ago 00:55:59 1
Редакция. News: 149-я неделя
1 month ago 00:37:22 1
“Враг хамил!“: что может “Орешник“? // Военный эксперт про характеристики ракеты, военных в США
1 month ago 01:15:13 1
Гордон. Конец войны через неделю, зачем Фицо приперся к Путину, Януковича в Москве переполовинили
1 month ago 00:00:58 1
Затулин: Цели СВО ПРОВАЛЕНЫ. Украина под руководством ЗЕЛЕНСКОГО останется существовать!
1 month ago 00:51:27 1
Шанс на мир? Стоит ли ждать разрешение украинского кризиса в 2025 году? | САСС уполномочен заявить
2 months ago 00:01:02 1
Лукашенко прилетел в ОАЭ! // Рабочий визит
2 months ago 00:12:51 17
Лавров отправил сигнал Зеленскому / Открылся новый фронт