«ПІНОК’Ё» – К. Калодзі; рэжысёр-пастаноўшчык: У. Савіцкі

ПІНОК’Ё 6 Вядомая гісторыя, падобная на казку Карла Калодзі Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ Рэжысёр: Віталь БАРКОЎСКІ Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА Балетмайстар: Анастасія АСТАПЕНКА Музычнае афармленне: Павел ЗАХАРАНКА Пераклад і сцэнічная рэдакцыя: Жана ЛАШКЕВІЧ Ніколі ў казцы час не стаіць на месцы – так праз сто гадоў Вялікі дуб з казкі пра драўлянага чалавечка Пінок’ё апынуўся амаль у цэнтры горада. А ў цэнтры горада – свае правілы: не смеціць (жалудамі і лісцем), не шумець (галінамі – нават калі вецер), не замінаць (напрыклад, ажыўленаму руху). За сто гадоў на гісторыю пра драўлянага чалавечка Пінок’ё і ягонага бацьку Джэпета гараджане зусім забыліся, а Кот і Ліса пераканалі іх у тым, што горад – толькі для людзей! Таму трэба спілаваць Вялікі дуб, каб на ягоным месцы пабудаваць вялікі комплекс “Краіна забаў“. Гэткія навіны вельмі непакояць і нават палохаюць Фею, гаспадыню казкі. Ёй на дапамогу спяшаецца
Back to Top