Lavon Volski Emihranty 2023

“Emigranty” — гэта эпічнае палатно, дзе апавядаецца пра новую беларускую рэчаіснасьць — масавую эміграцыю. У гэтай новай рэчаіснасьці беларусы сутыкаюцца з новымі ўражаньнямі ды эмоцыямі, з новымі праблемамі ды выклікамі. Хтосьці сумуе па радзіме, хтосьці чарговым разам перажывае траўматычны досьвед знаходжаньня там, нехта спадзяецца на хуткае вяртаньне, камусьці дапамагае вырашыць праблемы са здароўем таямнічы лекар Ачуняй, некаму прывозіць неабходныя рэчы з дому чароўны перавозьнік на сваім “Фордзе Транзыце”… Польшча, Каліфорнія, Ізраіль, Нямеччына — “раскідала выбухам нас па Зямлі” — дзе толькі не апынуліся беларусы пасьля векапомных падзеяў 2020 году! І паўсюль іх аб’ядноўвае адно жаданьне — каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй зьнікла, і яны здолелі б вярнуцца дадому. Bass: Aleś Francišak Myškievič Guitars: Pavał Tryputs, Lavon Volski Drums, percussion: Pavał Mamonaū Saxophone: Pavel Arakelian Vocals: Lavon Volski, K
Back to Top